З чацвёртага квартала Orlen будзе імпартаваць больш звадкаванага прыроднага газу са Злучаных Штатаў Амерыкі. Віцэ-старшыня кампаніі Славамір Енджэйчык заявіў, што амерыканскі ЗПГ з'яўляецца вельмі важнай часткай забеспячэння Польшчы гэтай сыравінай.
— Калі гаварыць пра кантракты на СПГ, то ў нас ёсць кантракт з Mansion Global на больш як два мільярды кубаметраў, які ўжо працуе. Ёсць таксама другі кантракт на пяць мільярдаў чатырыста мільёнаў кубаметраў. Гэты, большы кантракт, мы запускаем у чацвёртым квартале ў адпаведнасці з графікам. Mansion Global гэта пацвердзіла. Ёсць у нас таксама кантракт з Sempra на наступны год — на мільярд трыста мільёнаў кубаметраў. 25 працэнтаў газу, які мы імпартуем у Польшчу, — гэта менавіта СПГ са Злучаных Штатаў у рамках доўгатэрміновых кантрактаў. Але трэба памятаць, што мы таксама заключаем спотавыя кантракты, і газ па гэтых кантрактах паступае з розных рэгіёнаў свету, у тым ліку са Злучаных Штатаў.
Славамір Енджэйчык таксама паведаміў, што ў чацвёртым квартале Orlen плануе запусціць першую польскую марскую ветраэлектрастанцыю Baltic Power.
Сёлета таксама павінна завяршыцца будаўніцтва газавай электрастанцыі ў горадзе Грудзёндз. У сваю чаргу ў першым квартале наступнага года плануецца ўвесці ў эксплуатацыю газавую электрастанцыю ў горадзе Астралэнка.
Славамір Енджэйчык падкрэсліў, што дзякуючы гэтым інвестыцыям Orlen будзе вырабляць больш энергіі з аднаўляльных крыніц і нізкавугляродных крыніц. Іх доля складзе амаль 80 працэнтаў.
IAR/яс